Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2020, 16:34

Іспанію накрыў шторм "Глорыя"

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На большай частцы тэрыторыі Іспаніі чакаюцца ліўні, снегапады, вятры і штармавыя хвалі - складаныя ўмовы надвор'я прынёс шторм "Глорыя". У сувязі з гэтым метэаролагі аб'явілі на 20 студзеня жоўтае, аранжавае і чырвонае папярэджанні ў 33 правінцыях краіны, паведамляе іспанскі рэсурс навін Diario JAEN.

У прыватнасці, чырвонае папярэджанне з-за шторму і снегападаў будзе дзейнічаць 20 студзеня ў правінцыях Тэруэль, Альбасетэ, Кастэльён і Мурса. У Барселоне і Жыроне найвышэйшы ўзровень небяспекі аб'яўлены з-за моцных хваль. Аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з ліўнямі будзе дзейнічаць у Алікантэ, Валенсіі, на Маёрцы і Менорцы.

Паводле прагнозаў метэаролагаў, 21 студзеня неспрыяльныя ўмовы надвор'я захаваюцца на паўночным усходзе Іспаніі, у астатніх частках краіны сітуацыя палепшыцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі