Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 красавіка 2020, 19:57

Іспанія з 26 красавіка плануе вяртанне да нармальнага жыцця

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Іспаніі мае намер планамерна вяртаць краіну да нармальнага жыцця з 26 красавіка. Аб гэтым заявіла міністр фінансаў Марыя Хесус Мантэра, паведамляе іспанская газета El Pais.

Міністр запэўніла таксама, што пасля заканчэння рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне, уведзенага 14 сакавіка, будуць прыняты прагрэсіўныя меры для паступовага аднаўлення нармальнага жыцця грамадзян. Аднак, каб пазбегнуць павелічэння новай хвалі інфекцыі, абмежаванні будуць здымацца паступова, выконваючы рэкамендацыі экспертаў.

Урад Іспаніі распрацоўвае розныя сцэнарыі паслаблення абмежаванняў.

Паводле даных на 8 красавіка, каранавірус у Іспаніі зафіксаваны ў 141 942 чалавек, вылечыліся 43,2 тыс. чалавек, памерлі больш за 14 тыс..-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі