Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2020, 12:55

Іспанія з 15 мая ўводзіць 14-дзённы каранцін для грамадзян, якія ўязджаюць у краіну

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе падарожнікі, якія прыбываюць у Іспанію, незалежна ад таго, з'яляюцца яны замежнымі турыстамі або грамадзянамі краіны, з 15 мая з-за пандэміі каранавіруса павінны прайсці каранцін. Аб гэтым гаворыцца ва ўказе Міністэрства аховы здароўя Іспаніі, апублікаваным 12 мая ў афіцыйным урадавым весніку, паведамляе іспанская газета El Espanol.

У дакуменце адзначаецца, што людзі, якія прыбылі ў краіну, павінны 14 дзён знаходзіцца дома або ў іншым месцы пражывання. Выходзіць на вуліцу можна будзе толькі па прадукты, лякарствы і прадметы першай неабходнасці, для наведвання медыцынскіх устаноў або ў экстранных выпадках. Пры гэтым абавязкова насіць маску.

Паводле даных на 12 мая, у краіне зафіксавана больш за 227 тыс. выпадкаў захворвання на каранавірусную інфекцыю, амаль 27 тыс. чалавек памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі