Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 сакавіка 2021, 11:12

Ісландыя дазволіла ўезд замежным грамадзянам, якія маюць прышчэпку ад COVID-19

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Ісландыі з 18 сакавіка дазволілі замежным грамадзянам свабодна ўязджаць у краіну без выканання такіх пагранічных мер, як каранцін і абавязковае тэсціраванне на COVID-19, пры ўмове наяўнасці прышчэпкі ад каранавіруса, зробленай прэпаратамі, адобранымі Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (ЕМА). Аб гэтым паведамляецца на сайце ўрада Ісландыі.

"Свет шмат перажыў за апошнія 12 месяцаў, і мы ўсе спадзяёмся на павольнае і бяспечнае вяртанне да нармальнага жыцця. Гэта таксама ўключае аднаўленне магчымасці падарожнічаць, што мае вялікае значэнне для культуры, гандлю і прадпрымальніцтва. Рашэнне прымяніць ільготы на граніцах для вакцынаваных асоб у краінах, якія не ўваходзяць у зону ЕС/ЕЭЗ, з'яўляецца лагічным працягам нашай цяперашняй палітыкі", - сказала прэм'ер-міністр Ісландыі Катрын Якабсдоцір.

Акрамя таго, у Ісландыю дазволена ўязджаць замежным грамадзянам, якія змогуць прадаставіць доказы, што перахварэлі на COVID-19. Дакумент, які пацвярджае гэту інфармацыю, павінен адпавядаць патрабаванням Міністэрства аховы здароўя.

Эпідэміёлагі лічаць, што ёсць невялікая рызыка заражэння ад людзей, якія маюць імунітэт у выніку вакцынацыі або перанясення захворвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі