Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 кастрычніка 2022, 13:38

Іран можа стаць хабам для транзіту нафты і газу з РФ

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран прапануе сваю тэрыторыю для стварэння хаба, які дапаможа ажыццяўляць транзіт расійскіх нафтагазавых прадуктаў у іншыя краіны. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым заявіў член камісіі Меджліса па энергетыцы Алірэза Варнасеры.

Паводле яго слоў, РФ - гэта стратэгічны партнёр Ірана ў розных сектарах энергетыкі. Узаемадзеянне дзвюх краін дапамагае ў распрацоўцы іранскіх нафтавых і газавых радовішчаў.

Раней, 13 кастрычніка, намеснік міністра нафты Ірана Ахмад Асадзадэ на палях Расійскага энергетычнага тыдня паведамляў, што "Газпрам" у перспектыве можа транспартаваць блакітнае паліва праз Іран у суседнія краіны, у тым ліку ў Пакістан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі