Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 студзеня 2020, 13:22

Іран апублікаваў папярэднюю справаздачу аб крушэнні ўкраінскага Boeing 737

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя грамадзянскай авіяцыі Ірана апублікавала першыя вынікі расследавання крушэння ўкраінскага Boeing 737 у Тэгеране, паведамляе Euronews.

Паводле папярэдніх даных, паветранае судна загарэлася ў паветры. Выявіўшы тэхнічную праблему, пілоты развярнулі самалёт, каб вярнуцца ў аэрапорт.

"Паводле паведамленняў відавочцаў, агонь быў відаць на самалёце і распаўсюджваўся па яго фюзеляжы, - гаворыцца ў справаздачы. - Траекторыя самалёта, які першапачаткова накіроўваўся на захад з аэрапорта, сведчыць аб тым, што пасля з'яўлення тэхнічнай праблемы ён развярнуўся".

Пры сутыкненні самалёта з зямлёй адбыўся ўзрыў. Адзначаецца, што ад экіпажа не паступала паведамленняў аб незвычайных абставінах палёту.

Як паведамляе УКРІНФАРМ, у справаздачы гаворыцца, што абедзве чорныя скрыні, якія змяшчаюць тэхнічныя даныя самалёта і запісы перагавораў з кабіны, былі знойдзены, аднак яны пашкоджаны, частка інфармацыі страчана.

Таксама адзначаецца, што следчыя выключылі лазерныя або электрамагнітныя перашкоды як прычыну аварыі.

Украінскі Boeing 737, які выконваў рэйс па маршруце Тэгеран-Кіеў, разбіўся 8 студзеня. На борце самалёта знаходзілася 176 чалавек: 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа. Усе яны загінулі. Сярод іх 11 грамадзян Украіны, 82 - Ірана, 63 - Канады, 10 - Швецыі, 4 - Афганістана, а таксама па трое грамадзян ФРГ і Вялікабрытаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі