Папа Рымскі Леў XIV. Фота AP Photo
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтранізацыя Папы Рымскага Льва XIV пройдзе 18 мая, паведамляе Vatican News.
"Інаўгурацыйная імша пройзе на плошчы Святога Пятра ў нядзелю, 18 мая ў 10.00 па рымскім часе", - гаворыцца ў заяве прэс-службы Святога Прастола. Таксама паведамляецца, што кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы 21 мая правядзе сваю першую агульную аўдыенцыю.
У другой заяве прэс-служба паведаміла, што Леў XIV папрасіў, каб кіраўнікі і члены інстытутаў Рымскай курыі, а таксама сакратары і старшыня Папскай камісіі па справах горада-дзяржавы Ватыкан прадаўжалі на часовай аснове выконваць свае адпаведныя абавязкі да далейшых указанняў. У дакуменце адзначаецца, што Папа Леў XIV хацеў бы захаваць за сабой права на "пэўную колькасць часу для роздуму, малітвы і дыялогу" перад правядзеннем "канчатковых назначэнняў або зацвярджэнняў".
Сёння, 9 мая, Папа Рымскі Леў XIV правёў сваю першую пропаведзь у ходзе імшы ў Сексцінскай капэле.
8 мая, у другі дзень пасяджэння канклава, 267-м кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы быў выбраны амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэво, які прыняў імя Леў XIV. Ён стаў першым амерыканцам на прастоле Святога Пятра.-0-