Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2021, 15:40

Інфляцыя ў еўразоне дасягнула 13-гадовага максімуму на фоне энергетычнага крызісу

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфляцыя ў еўразоне дасягнула 4,1 працэнта, што стала самым высокім паказчыкам з часоў сусветнага эканамічнага крызісу 2008 года, паведамляе Euronews са спасылкай на апошнія даныя Еўрастата.

Цяперашнія паказчыкі інфляцыі ў еўразоне амаль удвая перавышаюць гадавы прагноз Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) 2,2 працэнта. Для параўнання: у студзені інфляцыя ў краінах рэгіёна складала толькі 0,9 працэнта, у маі яна дасягнула 2 працэнтаў, а затым павялічылася да 3 працэнтаў у жніўні.

Паводле даных Еўрастата, інфляцыя ўжо была высокай у верасні (3,4 працэнта). Але ў кастрычніку яе паказчыкі яшчэ больш павялічыліся з-за энергетычнага крызісу, які справакаваў не толькі рэзкі рост цэн на электраэнергію, але і на многія віды тавараў і паслуг.

У кастрычніку інфляцыя на энерганосьбіты дасягнула ашаламляльных 23,5 працэнта. Еўрапейская камісія чакае, што затраты на электраэнергію застануцца высокімі да сакавіка або красавіка 2022 года, пакуль не закончыцца ацяпляльны сезон.

Між тым рост цэн у краінах - членах еўразоны нераўнамерны: самыя высокія паказчыкі інфляцыі зарэгістраваны ў краінах Балтыі (8,2 працэнта ў Літве, 7,4 працэнта ў Эстоніі і 6 працэнтаў у Латвіі). У Германіі, чыя эканоміка буйнейшая ў Еўропе, інфляцыя склала 4,6 працэнта. Адзінымі краінамі еўразоны, дзе інфляцыя аказалася ніжэйшай за парог 2 працэнты, сталі Мальта (1,4 працэнта) і Партугалія (1,8 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі