Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лістапада 2018, 16:01

Інданезія разлічвае на хутчэйшае стварэнне зоны свабоднага гандлю з ЕАЭС

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інданезія разлічвае паскорыць перагаворы па заключэнні пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з Еўразійскім эканамічным саюзам. Аб гэтым заявіў журналістам прэзідэнт краіны Джока Відода па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сінгапуры, паведамляе ТАСС са спасылкай на інданезійскі партал навін Detik.

Джока Відода выказаў надзею, што Расія пасадзейнічае паскарэнню перагавораў па стварэнні зоны свабоднага гандлю з ЕАЭС.

Сустрэча лідараў дзвюх краін адбылася ў сераду ў Сінгапуры, дзе праходзяць мерапрыемствы па лініі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.

ЕАЭС - міжнароднае інтэграцыйнае эканамічнае аб'яднанне, удзельнікамі якога з'яўляюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія. Саюз пачаў работу 1 студзеня 2015 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі