Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2020, 16:19

Хендрык Дамс выбраны новым старшынёй ПАСЕ

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік бельгійскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Хендрык Дамс выбраны новым старшынёй ПАСЕ. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным Twitter-акаўнце арганізацыі.

Хендрык Дамс быў адзіным кандыдатам на гэту пасаду, паведамляе ТАСС. На пасадзе старшыні ПАСЕ ён зменіць Ліліян Мары Паск'е.

Як заявіў у сваёй інаўгурацыйнай прамове нядаўна выбраны старшыня арганізацыі, сувязь паміж правамі чалавека і навакольным асяроддзем будзе ў яго рабоце прыярытэтнай. Ён таксама заклікаў да распрацоўкі новага пратакола па клімаце да Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

Зімовая сесія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы пачалася 27 студзеня ў Страсбургу і прадоўжыцца да 31 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі