Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 лістапада 2024, 10:34

Харыс заклікала дэмакратаў прызнаць вынікі выбараў і павіншавала Трампа
 

Камала Харыс. Фота AP
Камала Харыс. Фота AP
7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад кіруючай Дэмакратычнай партыі Камала Харыс заклікала дэмакратаў прызнаць вынікі праведзеных 5 лістапада прэзідэнцкіх выбараў і пацвердзіла, што павіншавала з перамогай рэспубліканца Дональда Трампа. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на яе выступленне ў сераду ва Універсітэце Говарда ў Вашынгтоне.

"Мы абавязаны прызнаць вынікі гэтых выбараў. Раней сёння я пагаварыла з выбраным прэзідэнтам Трампам і павіншавала яго з перамогай. Я таксама сказала яму, што мы дапаможам яму і яго камандзе ў час пераходнага перыяду і будзем удзельнічаць у мірнай перадачы ўлады", - сказала Харыс.

Харыс займае са студзеня 2021 года пасаду віцэ-прэзідэта ЗША. Ва Універсітэце Говарда ў Вашынгтоне яна збіралася звярнуцца да прыхільнікаў з пераможнай прамовай у аўторак вечарам. Аднак гэтыя планы былі адменены.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі