Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 ліпеня 2025, 18:30

ХАМАС і Ізраіль падпішуць пагадненне па Газе ў бліжэйшыя дні

Фота з архіва AP Photo
Фота з архіва AP Photo
21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне паміж палесцінскім рухам ХАМАС і Ізраілем аб перамір'і і вызваленні часткі заложнікаў будзе падпісана на працягу бліжэйшых дзён. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на блізкае да руху агенцтва Maan.

Паводле даных агенцтва, "пагадненне будзе падпісана і аб гэтым будзе аб'яўлена на гэтым тыдні, максімум - у пачатку наступнага". Агенцтва паказвае, што ХАМАС згадзілася з прапановай, якая прадугледжвае ўстанаўленне ў сектары Газа рэжыму спынення агню тэрмінам на 60 дзён і перадачу ізраільскаму боку ў гэты перыяд 10 заложнікаў.

Maan не выключае, што аб дасягненні дамоўленасцей аб перамір'і ў палесцінскім сектары можа быць аб'яўлена "ў бліжэйшую нядзелю, а магчыма і ў пятніцу, калі ўсе дэталі пагаднення будуць канчаткова ўзгоднены".

У рамках апошняй ініцыятывы, прадстаўленай на непрамых перагаворах, якія праходзяць у Катары, у час узгодненага 60-дзённага рэжыму спынення агню ХАМАС перадасць ізраільскаму боку 10 жывых заложнікаў і целы 18 загінулых. Ізраіль у той жа перыяд перамір'я абавязваецца вызваліць з турмаў 150 палесцінцаў, якія адбываюць доўгія тэрміны зняволення, а таксама 1,1 тыс. чалавек, арыштаваных у сектары Газа пасля пачатку ваеннай аперацыі Ізраіля ў анклаве ў кастрычніку 2023 года. Акрамя таго, згодна з дамоўленасцямі, будзе значна павялічаны аб'ём гуманітарнай дапамогі, якая дастаўляецца жыхарам анклава.

ХАМАС і Ізраіль пры пасрэдніцтве Егіпта, Катара і ЗША аднавілі 6 ліпеня перагаворны працэс у Досе, што накіраваны на дасягненне пагаднення аб спыненні агню ў сектары Газа і вызваленне ізраільскіх заложнікаў, якія ўтрымліваюцца ў анклаве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі