Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 верасня 2022, 20:03

Гутэрыш заклікаў неадкладна устараніць усе перашкоды для экспарту ўгнаенняў з РФ

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў неадкладна ўстараніць усе перашкоды для экспарту ўгнаенняў з Расійскай Федэрацыі, паведамляе ТАСС.

Гутэрыш на міністэрскім пасяджэнні Савета Бяспекі ААН па Украіне адзначыў, што раней паміж РФ і ААН быў падпісаны мемарандум, які прадугледжвае "поўны доступ расійскіх прадуктаў харчавання і ўгнаенняў, у тым ліку аміячных, на сусветныя рынкі".

Генеральны сакратар ААН падкрэсліў, што арганізацыя са свайго боку робіць усё магчымае для рэалізацыі гэтых пагадненняў.

Ён таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасці забяспечыць сусветны рынак угнаеннямі, паколькі іх недахоп ужо моцна ўдарыў па фермерах у Заходняй Афрыцы і ў іншых рэгіёнах свету.

Гутэрыш папярэдзіў, што калі рынак угнаенняў не стабілізуецца, то ўзнікае рызыка таго, што ў 2023 годзе наступіць крызіс паставак прадуктаў харчавання.

"Вельмі неабходна, каб усе краіны неадкладна ўстаранілі ўсе існуючыя перашкоды для экспарту расійскіх угнаенняў. Нам трэба, каб яны былі прадастаўлены фермерам па прымальнай цане і аказаліся на палях як мага хутчэй", - сказаў на заканчэнне генеральны сакратар ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі