Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 чэрвеня 2021, 11:13

Грузія з 1 ліпеня адмяняе каменданцкую гадзіну

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Грузіі з 1 ліпеня будзе знята абмежаванне на перамяшчэнне ў начны час, паведамляе грузінскае інфармагенцтва GHN.

Каменданцкая гадзіна была ўведзена ў краіне 28 лістапада 2020 года ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. З 21.00 да 5.00 насельніцтву забаранялася знаходзіцца ў грамадскіх месцах, а таксама перамяшчацца пяшком або на транспарце.

Прэм'ер-міністр Грузіі сёння паведаміў, што з 22 чэрвеня ў краіне здымаецца яшчэ адно абмежаванне - абавязковае нашэнне масак на адкрытым паветры. Аднак у транспарце і ў закрытых памяшканнях людзі па-ранейшаму павінны будуць выкарыстоўваць маскі.

За мінулыя суткі ў Грузіі было выяўлена 914 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, 24 чалавекі памерлі. З пачатку пандэміі ў краіне захварэлі 36 055 чалавек, з іх 5199 памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі