Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2021, 13:01

Грузія з 1 чэрвеня адкрывае сухапутныя граніцы

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Грузіі прынялі рашэнне з 1 чэрвеня адкрыць сухапутныя граніцы для падарожнікаў, якія былі закрыты з-за пандэміі каранавіруса, паведамляе грузінскае інфармагенцтва GHN.

Паводле даных Міжведамаснага каардынацыйнага савета па барацьбе з каранавірусам, сухапутную граніцу з Грузіяй можна будзе перасекчы пры наяўнасці сертыфіката аб вакцынацыі і адмоўнага тэста на CОVID-19. Падарожнікам таксама рэкамендуецца мець пры сабе медыцынскую страхоўку.

За мінулыя суткі ў краіне выявілі 1354 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Агульная колькасць інфіцыраваных з пачатку пандэміі COVID-19 складае 339 315 чалавек. За мінулыя суткі ад каранавіруса памерлі 15 чалавек, з пачатку пандэміі зафіксаваны 4654 смяротныя зыходы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі