ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 14 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 чэрвеня 2020, 18:50

Грузія да 31 ліпеня падоўжыла забарону на міжнародныя авіязносіны

Фота  Getty Images
Фота Getty Images

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузія афіцыйна падоўжыла да 31 ліпеня забарону на міжнародныя рэгулярныя авіязносіны. Аб гэтым заявілі ў Агенцтве грамадзянскай авіяцыі Грузіі, паведамляе радыё "Рэха Каўказа".

Ведамства заклікала грамадзян устрымацца ад куплі авіябілетаў да прыняцця ўладамі канчатковага рашэння аб аднаўленні палётаў і зацвярджэння раскладу. Аднак авіякампаніі прадоўжаць выконваць чартарныя авіярэйсы ў Грузію.

Раней паведамлялася, што Грузія з 1 ліпеня адкрые граніцы, аднак будзе прымаць турыстаў толькі з краін з нізкім узроўнем распаўсюджвання каранавіруса.

Рэгулярныя авіязносіны Грузія спыніла з 18 сакавіка з-за пандэміі каранавіруса, закрыўшы пры гэтым граніцы для замежных грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі