
Фота uatom.org
25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі заявіў, што Расія і Украіна згодны на адпраўку місіі арганізацыі на атамную станцыю ў Запарожскай вобласці, паведамляе РІА Навіны.
Гросі адзначыў, што бакі блізкія да дасягнення дамоўленасці адносна візіту экспертаў МАГАТЭ на АЭС. Паводле яго слоў, дабрацца да атамнай станцыі, улічваючы сітуацыю ва Украіне, будзе няпроста. Неабходна прыняць меры для забеспячэння бяспекі супрацоўнікаў МАГАТЭ.
Кіраўнік МАГАТЭ таксама паведаміў, што місія экспертаў адправіцца на АЭС у бліжэйшыя дні. "Кіеў з гэтым згодны, Масква згодная, і мы разлічваем трапіць туды вельмі, вельмі хутка. На працягу бліжэйшых дзён", - заявіў ён.-0-