Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 студзеня 2024, 16:56

Грэцыя ўводзіць кліматычны падатак для турыстаў

Фота pexels
Фота pexels
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грэцыя ў бягучым годзе ўводзіць новы кліматычны падатак для турыстаў, паведамляе выданне Greek City Times.

Паводле даных выдання, гэты падатак, названы "платай за ўстойлівасць да кліматычнага крызісу", замяняе папярэдні гасцінічны падатак. Яго памер будзе залежаць ад катэгорыі атэля і пары года. Так, паводле даных грэчаскага ўрада, з сакавіка па кастрычнік для атэля 5 зорак ён будзе складаць 10 еўра за адну ноч, 4 зоркі - 7 еўра, 3 зоркі - 3 еўра, 1-2 зоркі - 1,50 еўра. Памер падатку з лістапада па люты будзе складаць для атэля 5 зорак - 4 еўра за адну ноч у нумары, 4 зоркі - 3 еўра, 3 зоркі - 1, 50 еўра, 1-2 зоркі - 0,50 еўра.

Як паведамляе Bloomberg, за кошт павышэння падаткаў Грэцыя павялічыць уласныя фонды па барацьбе з наступствамі змянення клімату.

"Грэцыя плануе падвоіць сваю бюджэтную падтрымку на выпадак стыхійных бедстваў, звязаных са змяненнем клімату, павялічыўшы падатак на пражыванне, які ў асноўным закране пражыванне ў атэлях класа люкс", - заявіў прэм'ер-міністр краіны Кірыякас Міцатакіс.

Як адзначае Bloomberg, турызм з'яўляецца рухаючай сілай росту эканомікі краіны: у першай палове 2023 года колькасць прыбыццяў павялічылася на 26 працэнтаў у гадавым вылічэнні, а даходы павялічыліся на 23,9 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі