Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2021, 15:46

Грэцыя рыхтуецца ў красавіку адкрыць турыстычны сезон

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Грэцыі рыхтуюцца адкрыць новы турыстычны сезон, нават калі на ўзроўні Еўрасаюза не будзе аказана дастатковай падтрымкі або адабрэння, паведамляе Euronews.

Ужо ў красавіку краіна пачне без каранціну прымаць жыхароў Вялікабрытанні, Ізраіля і некалькіх краін ЕС, дзе вакцынацыя ідзе высокімі тэмпамі. З 14 мая спіс краін, грамадзянам якіх будзе дазволены ўезд у Грэцыю, плануецца пашырыць.

У Міністэрстве турызму Грэцыі паведамілі, што для ўезду ў краіну неабавязкова рабіць прышчэпку ад каранавіруса. Турыстам патрэба мець адмоўны вынік ПЛР-тэста. Таксама на граніцы будуць праводзіць выбарачныя праверкі. Для замежных грамадзян, у якіх выявяць каранавірус на тэрыторыі Грэцыі, падрыхтаваны атэлі-ізалятары.

Афіны таксама заклікаюць Брусель як мага хутчэй увесці ў дзеянне "прышчэпачны пашпарт". Грэцыя была ў ліку краін - ініцыятараў гэтай ідэі.

Работнікі туріндустрыі Грэцыі заяўляюць, што поўнасцю гатовы выканаць санітарныя патрабаванні ў сувязі з пандэміяй. Улады паведамляюць, што калі прыток турыстаў дасягне хаця б палавіну дакавіднага ўзроўню, гэта дапаможа змякчыць эканамічны ўрон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі