
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне Туніса на рэферэндуме прагаласавалі за новую Канстытуцыю, якая пашырае паўнамоцтвы прэзідэнта краіны Каіса Саіда. Такія вынікі ўсенароднага галасавання, паведамляе Euronews са спасылкай на выбарчую камісію Туніса.
Згодна з данымі выбаркама, 92 працэнты прагаласаваўшых падтрымалі папраўкі ў Асноўны закон.
Год таму Каіс Саід прыпыніў работу заксходу і адправіў у адстаўку ўрад.
Як паведамляе ТАСС, праект новай Канстытуцыі пашырае паўнамоцтвы прэзідэнта. Ён будзе галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі, а таксама кіраўніком выканаўчай улады, зможа назначаць і звальняць прэм'ер-міністра, будзе мець пераважнае права заканадаўчай ініцыятывы.
Рэферэндум па проекце новай Канстытуцыі Туніса праходзіў 26 ліпеня. Былі адкрыты звыш 11 тыс. выбарчых участкаў, дзе маглі прагаласаваць больш за 9 млн грамадзян. 30 чэрвеня ў афіцыйнай газеце Туніса быў апублікаваны тэкст Канстытуцыі ў рэдакцыі прэзідэнта.-0-