Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 ліпеня 2020, 15:20

Горныя курорты Грузіі 10 ліпеня адкрыюць летні сезон

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Высакагорныя курорты Грузіі Гудауры, Бакурыяні і Сванеці адкрыюць летні сезон 10 ліпеня, паведамляе інфармацыйнае агенцтва News Georgia.

Летні сезон будзе адкрыты з захаваннем усіх мер бяспекі. У канцы дня канатныя дарогі будуць апрацоўваць дэзынфекцыйнымі сродкамі. На канатках з закрытымі кабінкамі пасажыры абавязаны будуць насіць маскі і знаходзіцца не больш за чатыры чалавекі ў кабінцы, займаючы месцы па шахматным прынцыпе. На канатнай дарозе адкрытага тыпу на шасці месцах рассадзяць не больш за тры чалавекі, а на чатырох - двух, члены адной сям'і змогуць ехаць разам.

У месцах агульнага карыстання госці курорта павінны будуць захоўваць двухметровую дыстанцыю. Каля кас будуць стаяць дэзынфекцыйныя сродкі, перад пасадкай у канатку кожнаму пасажыру будуць мераць тэмпературу.

Звычайна зімовы сезон на горных курортах Грузіі доўжыцца са снежня па красавік, аднак у бягучым годзе курорты закрыліся ў сярэдзіне сакавіка з-за пандэміі каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі