Польшча ў ноч на 17 лістапада аднавіла работу пунктаў пропуску "Баброўнікі" і "Кузніца Беластоцкая" на граніцы з Беларуссю. Палякі - і перш за ўсё падляскія прадпрымальнікі, якія з-за закрыцця граніцы неслі вялікія страты, - не хаваюць радасці. Многія адзначаюць, што Польшча паказала сябе з моцнага боку не рашэннем блакіраваць, а менавіта рашэннем адкрыць пагранпераходы.
Тым часам у суседняй Літве пануюць сумныя настроі. Улады перакрылі граніцу з Беларуссю, элементарна не зрабіўшы папярэдне падліку наступстваў. З-за дзеянняў Вільнюса на беларускім баку затрымалася больш за тысячу фур. Літоўскія грузаперавозчыкі патрабуюць ад сваіх улад выправіць сітуацыю, якая прыносіць вялізныя страты як перавозчыкам, так і дзяржаўнаму бюджэту.
"Для нас гэта як кісларод". Падляскі бізнес ажывае
"Гэта рашэнне было самастойным і звязана з націскам з боку мясцовых жыхароў", - заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск напярэдадні адкрыцця двух пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю.
Паводле даных польскага радыё RMF24, рашэнню ўрада папярэднічалі кансультацыі з мясцовымі ўладамі і падляскім бізнесам, якія даўно заклікалі Варшаву да аднаўлення прыгранічнага руху, што мае вырашальнае значэнне для эканомікі рэгіёна.
Нагадаем, што адзін з буйнейшых пагранпераходаў на польска-беларускай граніцы - "Кузніца Беластоцкая" (з беларускага боку "Брузгі") - быў закрыты ў аднабаковым парадку польскімі ўладамі ў лістападзе 2021 года. Гэта прывяло да значнага павелічэння нагрузкі і доўгіх чэргаў транспартных сродкаў у пункце пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца"), які на той момант заставаўся адзіным функцыянуючым пагранпераходам на беларуска-польскім участку дзяржаўнай граніцы ў Гродзенскай вобласці. Аднак у лютым 2023 года польскі бок закрыў і "Баброўнікі". Такім чынам, на гродзенскім напрамку не засталося ніводнага дзеючага пагранперахода.
Беларускі бок неаднаразова спрабаваў вырашыць сітуацыю і даць магчымасць грамадзянам дзвюх краін без прастою ў вялізных чэргах перасякаць граніцу. У МЗС Беларусі звярталі ўвагу, што рашэнне аб закрыцці пунктаў пропуску мае антыгуманны характар, а таксама наносіць сур'ёзны ўрон еўрапейскім кампаніям і грамадзянам самой Польшчы. Тут неабходна адзначыць, што беларускіх перавозчыкаў такія меры закранулі ў меншай ступені, паколькі ў дачыненні да іх Еўрасаюз увёў абмежаванні яшчэ ў красавіку 2022 года.
У той жа час польскі бізнес апынуўся ў патавай сітуацыі. Асабліва пацярпелі падляскія прадпрымальнікі. Размова не толькі аб транспартных кампаніях, але і аб турыстычным, гасцінічным, рэстаранным бізнесе, рознічным гандлі. Апошнія гады польскія прадпрымальнікі неаднаразова выходзілі на акцыі пратэсту, патрабуючы адкрыць граніцу. А вясной бягучага года альянс польскіх прадпрымальнікаў "Адзіны Усход" арганізаваў у Беластоку жалобны мітынг з "пахаваннем" эканомікі рэгіёна.
На мінулым тыдні, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Баброўніках, падляскі ваявода Яцак Бжазоўскі нагадаў, наколькі цяжкім быў гэты перыяд для мясцовых прадпрымальнікаў. "Падляскія прадпрымальнікі страчвалі сваю ўласнасць і справу ўсяго свайго жыцця, - заявіў Бжазоўскі. - Закрыццё пунктаў пропуску ў 2021 і 2023 гадах прывяло да краху аднаго з ключавых сектараў эканомікі - прадпрымальніцкай дзейнасці ў нашым рэгіёне".
Паводле яго слоў, з-за закрыцця граніцы страты панеслі прадпрыемствы па ўсім рэгіёне. "Паколькі сюды ўваходзяць гасцінічны бізнес, рэстаранны бізнес і транспартная галіна. Гэта мноства розных элементаў, якія разам утвараюць адзінае цэлае", - дадаў Бжазоўскі.
"Падляскія прадпрымальнікі не хаваюць задавальнення ад адкрыцця пагранпераходаў у Баброўніках і Кузніцы. Яны вітаюць аднаўленне трансгранічнага руху і спадзяюцца пакрыць страты. Паводле іх слоў, гэта ажывіць падляскія рынкі і тавары зноў можна будзе адпраўляць у Беларусь", - акрэслівае сітуацыю Polskie Radio.
Важнасць аднаўлення трансгранічнага руху падкрэсліла прадпрымальніца Эвеліна Грыгатовіч-Шумоўская з польскага аб'яднання прадпрымальнікаў "Аб'яднаны Усход". Паводле яе слоў, для Падляскага рэгіёна адкрыццё граніцы нібы кісларод. "Гэта рухаючая сіла нашай мікра- і макраэканомікі. Мы, прадпрымальнікі, пачынаем працаваць, пакрываючы страты", - прыводзіць словы прадпрымальніка RMF24.
Пры гэтым Грыгатовіч-Шумоўская звяртае ўвагу на тое, што паўнацэннае аднаўленне бізнесу будзе магчыма толькі тады, калі будуць зняты санкцыі ЕС, уведзеныя ў адносінах да Беларусі. З-за абмежаванняў, уведзеных Еўрасаюзам, некаторыя тавары не могуць быць экспартаваны ў Беларусь.
Грыгатовіч-Шумоўская таксама адзначае, што адкрыццём пагранічных пераходаў Польшча дэманструе сваю сілу і эфектыўнасць. "Адкрываючы пагранічныя пераходы, наша краіна дэманструе, што яна моцная і эфектыўная, што ў нас ёсць надзейныя службы, здольныя забяспечыць нашу бяспеку", - сказала яна.
З ёю салідарны намеснік кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы Збігнеў Ставіцкі. Ён, у прыватнасці, заявіў, што моцная дзяржава павінна спраўляцца з цяжкасцямі, захоўваючы магчымасць "нармальнага, эфектыўнага функцыянавання прыгранічных рэгіёнаў".
Паводле даных RMF24, адкрыццё пунктаў пропуску адразу ж выклікала цікавасць - яшчэ да апоўначы на пераходзе ў Баброўніках утварылася чарга даўжынёй 4-5 км. Адным з першых транспартных сродкаў, што перасеклі граніцу, быў рэйсавы аўтобус, які рухаўся з Варшавы ў Гродна.
Вільнюс маршыруе па варшаўскіх граблях. "Чаму Літва такая неразумная?"
Пакуль польскі бізнес стварае планы на будучыню, а ўрад Польшчы зарабляе палітычныя ачкі, суседняя Літва патанае ў сварках. Пасля закрыцця граніцы з Беларуссю літоўскія ўлады сутыкнуліся са шквалам крытыкі ў свой адрас. Што ў цэлым нядзіўна.
Захапіўшыся палітычнымі гульнямі, урад Літвы паставіў на другі план інтарэсы бізнесу і ў цэлым дабрабыт сваіх грамадзян. Дзеянні літоўскіх улад не проста пагражаюць бюджэтнымі выдаткамі, але і ставяць пад удар транзітную галіну краіны. І калі да адкрыцця граніцы Польшчай літоўскае кіраўніцтва неяк спрабавала надзімаць шчокі, абвінавачваючы Мінск у сваёй жа некампетэнтнасці, то цяпер, вобразна кажучы, літоўскі шарык крыху спусціўся.
Брусель на мінулым тыдні адмовіўся каменціраваць запыт Літвы аб узмацненні санкцый адносна Мінска. Амерыканцы, як пішуць літоўскія СМІ, выклікалі кіраўніка літоўскага МЗС на дыван. Ну а Варшава проста паставіла эканамічныя інтарэсы вышэй за папулісцкую салідарнасць з Літвой.
"Еўракамісія заявіла ў чацвер, што была праінфармавана аб сітуацыі з заблакіраванымі літоўскімі грузавікамі, але не будзе каменціраваць запыты Вільнюса аб дадатковых санкцыях супраць Мінска", - паведамляе літоўскі тэлеканал LRT.
"ЗША распрацоўваюць новую стратэгію ў адносінах да Беларусі і пачынаюць яе рэалізоўваць. Нас гэта не ўразіла. Прынамсі, да таго часу, пакуль дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа не выклікаў Будрыса (кіраўнік МЗС Літвы. - Заўвага БЕЛТА) на дыван", - піша літоўскі аналітык Ігнас Вегеле ў артыкуле, апублікаваным выданнем 77.lt.
Ён адзначае, што амерыканцы параілі літоўскаму боку супакоіцца і адкрыць граніцу. "Яны гавораць: "Супакойся". Закрыццём граніц вы не толькі разбурыце ўсю стратэгію ЗША адносна Беларусі, але і справакуеце новы ваенны канфлікт, напрыклад, блакіраваўшы Калінінград. Практычна ў той жа дзень з Беларусі ў Літву прыходзіць паведамленне: Лукашэнка запрашае да перагавораў. Але наш дыпламат (Будрыс. - Заўвага БЕЛТА) не здаецца. Ён ваяўніча парыруе, што Беларусь ускладняе сітуацыю "да крытычнай кропкі". Мы выкарыстоўваем у якасці прыкрыцця бліжэйшых суседзяў: Латвія і Эстонія абяцаюць праявіць салідарнасць. У той жа дзень прэзідэнт гаворыць нашаму дыпламату: "Літва гатова да тэхнічных перагавораў з Беларуссю". Але дыпламат і гэтага не чуе. Як не чуе былога пасла ЗША ў Беларусі Джорджа Крола, які падкрэслівае, што Літва зможа вярнуць свае грузавікі, пачаўшы дыялог з Мінскам і адкрыўшы граніцу. Ён таксама дадае, што новы пасланнік ЗША дапаможа ў перагаворах з Лукашэнкам", - піша Вегеле.
Дарэчы, з рэкамендацыяй літоўскім уладам адкрыць граніцу з Беларуссю Крол выступіў у час свайго інтэрв'ю выданню Delfi. Ён таксама адзначыў, што калі ўлічыць рыторыку Вільнюса, санкцыі і ўвогуле ўсё тое, што Літва зрабіла на дзяржаўным і публічным узроўні ў адносінах да Беларусі, то няма нічога дзіўнага, што Мінск рэагуе ў адказ.
"Я думаю, што гэта зразумелая рэакцыя беларускага ўрада і ўлад на варожыя, на іх думку, дзеянні, якія зыходзяць ад Літвы", - заявіў Крол.
На яго думку, каб прыйсці да нейкага пагаднення аб адкрыцці граніцы, неабходна весці дыялог непасрэдна з беларускімі ўладамі. "Гэта азначала б, што Літве давялося б адкрыць сваю граніцу, - заявіў Крол. - Таму што, як мне здаецца, гэта шкодзіць Беларусі, але таксама наносіць урон літоўскім транспартным кампаніям і, вядома, людзям - вадзіцелям і літоўскім кампаніям, якія залежалі ад гэтых транзітных перавозак з Беларуссю. Такім чынам, можна было б убачыць узаемную выгаду ў зніжэнні напружанасці і спробе вырашыць гэту праблему на граніцы. Хоць, магчыма, гэта і не вырашыць асноўную праблему - у адносінах паміж самімі ўрадамі Беларусі і Літвы".
Тым часам літоўскім грузаперавозчыкам не да дыпламатыі. Яны патрабуюць ад сваіх улад неадкладна адкрыць граніцу і даць магчымасць бізнесу спакойна працаваць, атрымліваць прыбытак, плаціць падаткі і тым самым папаўняць бюджэт. Віцэ-прэзідэнт асацыяцыі грузаперавозчыкаў Літвы Linava Алег Тарасаў раней паведаміў, што страты літоўскіх грузаперавозчыкаў з-за закрыцця граніцы з Беларуссю могуць скласці да 1 млрд еўра. "Сітуацыя блізкая да катастрофы. Калі ў бліжэйшы час граніца не будзе адкрыта, страты, паводле нашых падлікаў, складуць да 1 млрд еўра ў год", - адзначыў Алег Тарасаў.
Але сапраўдная катастрофа для літоўскага бізнесу здарылася на фоне адкрыцця граніцы польскім бокам. Паколькі цяпер грузапаток з Азіі ў Еўропу і назад будзе ісці праз польска-беларускую граніцу, а Літва страціць транзіт.
"Не разумею, чаму Літва такая неразумная, а палякі такія разумныя, - скардзіцца кіраўнік Linava Эрландас Мікенас. - Вы разумееце, якую памылку зрабіла Літва, закрыўшы граніцу? Цяпер грузапатокі становяцца разбалансаванымі, а мы шмат гадоў працуем над тым, каб зрабіць Літву транзітнай краінай. Мы адкрылі шмат тэрміналаў у Літве, але цяпер яны пустыя, і паколькі граніца закрыта, людзі едуць з Польшчы ў Азію".
Аб тым, што палякі выбралі эканамічны складнік замест салідарнасці, заявіў генеральны сакратар Міжнароднага альянсу транспарту і лагістыкі (TTLA) Павілас Дрыжас. "Цяпер атрымаецца, што яны рэальна скарыстаюцца сітуацыяй, таму што нашы калідоры закрыты. Паток грузаў з Азіі, Кітая ў Еўропу пойдзе праз Польшчу", - адзначыў Павілас Дрыжас.
Літоўскія СМІ звярнулі ўвагу, што прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене яшчэ на мінулым тыдні запэўнівала, што Варшава з салідарнасці падтрымае Вільнюс. Яна разлічвала на садзейнічанне польскага прэм'ера Туска.
Аднак тут варта адзначыць, што польскае кіраўніцтва ўжо нагулялася з блакіроўкай граніцы ў верасні. Нічога акрамя страт і рэпутацыйнай шкоды Варшава не атрымала. І ледзь было не страціла кітайскі транзіт. Высновы польскім кіраўніцтвам, відавочна, зроблены - на карысць сваёй дзяржавы і свайго народа.
У Вільнюсе ж перад вачыма быў добры прыклад таго, як рабіць не трэба. Але літоўскія ўлады вырашылі з помпай прамаршыраваць па польскіх граблях. Застаецца толькі чакаць, калі літоўцы зробяць ганаровы круг і вернуцца ў першапачатковую кропку - момант злашчаснага рашэння аб аднабаковым закрыцці граніцы. Ну а далей - або адмяняць рашэнне, або ісці на новы круг грабельнага гонару. Прагназаваць не станем, бо шляхі літоўскай логікі неспасціжныя.
Віта ХАНАТАЕВА,
БЕЛТА.-0-