Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 мая 2020, 15:19

Германія з 16 мая змякчае кантроль на граніцах з суседнімі краінамі

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германія з 16 мая пачне аслабляць кантроль на граніцах з суседнімі краінамі, паведамляе Deutsche Welle.

Як заявіў міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зеехафер, краіна аслабіць пагранічны кантроль з Францыяй, Швейцарыяй і Аўстрыяй. Таксама будуць адменены жорсткія меры на граніцах з Люксембургам і Даніяй. Пры гэтым будзе ажыццяўляцца выбарачны кантроль. Поўнасцю граніцы Германіі адкрыюцца да 15 чэрвеня пры ўмове, што да гэтага часу эпідэміялагічная сітуацыя з каранавірусам не пагоршыцца.

Германія ў сярэдзіне сакавіка ўвяла жорсткі кантроль на граніцах з суседнімі краінамі. З таго часу пагранічныя пераходы адкрыты толькі для камерцыйнага транспарту і асоб, якія рэгулярна ездзяць на работу ў суседнюю дзяржаву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі