Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лютага 2021, 19:59

Германія сутыкнулася з трэцяй хваляй пандэміі - Меркель

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцлер Германіі Ангела Меркель лічыць, што краіна сутыкнулася ўжо з трэцяй хваляй пандэміі. Такое меркаванне яна выказала ў аўторак у час пасяджэння фракцыі ХДС / ХСС у Бундэстагу, паведамляе ТАСС.

"Мы не можам утойваць той факт, што цяпер маем справу з трэцяй хваляй", - прыводзяць словы федэральнага канцлера журналісты.

Тым не менш, на думку Ангелы Меркель, рабочая група пад кіраўніцтвам кіраўніка Ведамства федэральнага канцлера Хельге Браўна павінна прадоўжыць работу над стратэгіяй паступовай адмены дзеючых каранцінных мер. Кіраўнік урада ФРГ падкрэсліла на пасяджэнні, што для яе ў галіне эканомікі важна адкрыць "спачатку магазіны, потым рэстараны і толькі потым атэлі".

З 16 снежня ў ФРГ дзейнічае строгі каранцін. Закрыты ўсе гандлёвыя кропкі, акрамя прадуктовых, гаспадарчых і некаторых іншых магазінаў, што прадаюць жыццёва неабходныя тавары. Не працуюць цырульні, музеі, тэатры, касметычныя салоны. Сустракацца ў прыватных дамах і кватэрах дазволена толькі максімум з адным чалавекам з іншай дамашняй гаспадаркі. У магазінах і грамадскім транспарце абавязкова трэба насіць ахоўныя маскі. Каранцін пакуль дзейнічае да 7 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі