Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 сакавіка 2021, 18:51

Германія прыпыніла прымяненне вакцыны AstraZeneca

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германія ў якасці меры засцярогі прыпыніла прымяненне вакцыны AstraZeneca супраць каранавіруса. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя ФРГ.

"Урад ФРГ у якасці меры засцярогі прыпыняе вакцынацыю прэпаратам AstraZeneca, прытрымліваючыся апошняй рэкамендацыі медыцынскага рэгулятара ФРГ Інстытута імя Паўля Эрліха", - адзначылі ў ведамстве. Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, рэгулятар ФРГ указаў на неабходнасць правядзення дадатковых даследаванняў "пасля новых паведамленняў аб утварэнні трамбозаў мазгавых вен" у сувязі з магчымым прымяненнем прэпарата ад кампаніі AstraZeneca.

"Еўрапейскае агенцтва лекавых прэпаратаў прыме рашэнне, ці паўплываюць і якім чынам новыя звесткі на допуск вакцыны", - адзначылі ў германскім міністэрстве.

11 сакавіка дацкае ўпраўленне аховы здароўя паведаміла, што вакцынацыя прэпаратам AstraZeneca ў краіне часова спынена. Шэраг іншых краін Еўропы, у тым ліку Ісландыя, Ірландыя, Італія, Нарвегія і Нідэрланды, прыпынілі выкарыстанне вакцыны ў сувязі з паведамленнямі аб выяўленні рэдкіх выпадкаў фарміравання тромбаў і зніжэння колькасці трамбацытаў у крыві сярод прышчэпленых старэйшых за 50 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі