Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 красавіка 2022, 14:03

Германія нарошчвае продаж зброі іншым краінам

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германія ў 2021 годзе экспартавала зброі на 1,51 млрд еўра, што стала максімальным паказчыкам з 2017 года, паведамляе ТАСС.

Берлін павялічвае экспарт баявой зброі ў іншыя краіны ўжо трэці год запар. Пры гэтым асноўныя пастаўкі ідуць у краіны, якія не з'яўляюцца членамі Паўночнаатлантычнага альянсу і ЕС.

Як адзначае нямецкае інфармагенцтва DPA, продаж Германіяй зброі ў трэція краіны выклікае пытанні. Некаторыя з гэтых краін удзельнічаюць у ваенных канфліктах і крытыкуюцца міжнароднай супольнасцю за парушэнні правоў чалавека.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі