
23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад ФРГ актывізаваў другі этап плана па эканоміі спажывання газу з-за скарачэння паставак расійскага блакітнага паліва ў краіну. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек, піша РІА Навіны.
Паводле слоў міністра, распрацоўваецца план па эканоміі газу, які дасць магчымасць галіне адмовіцца ад яго або закупляць у іншых імпарцёраў.
Урад Германіі раней актывізаваў план па надзвычайнай сітуацыі ў газавай сферы. Ён складаецца з трох этапаў. Нямецкія ўлады спадзяюцца, што ім не давядзецца ўводзіць трэці, самы надзвычайны.
"Газпрам" 14 чэрвеня знізіў пастаўкі газу ў Еўропу па "Паўночным патоку" з-за нясвоечасовага вяртання агрэгатаў з рамонту кампаніяй Siemens, якія затрымаліся ў Канадзе з-за антырасійскіх санкцый.-0-