Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 ліпеня 2019, 16:21

Георгій Цэрэтэлі перавыбраны старшынёй ПА АБСЕ

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Георгій Цэрэтэлі перавыбраны старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ тэрмінам на адзін год, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Кандыдатуру Георгія Цэрэтэлі падтрымалі 120 дэлегатаў. За пасаду старшыні ПА АБСЕ таксама змагалася дэпутат Бундэстага Дорыс Барнет, яна атрымала 84 галасы, паведамляе ТАСС.

Выбары старшыні ПА АБСЕ праходзілі ў час 28-й сесіі асамблеі, якая завяршаецца ў Люксембургу. Тэрмін паўнамоцтваў старшыні арганізацыі складае год з правам перавыбрацца адзін раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі