Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 чэрвеня 2019, 11:59

Генсакратар ААН назваў першачарговыя крокі для забеспячэння ўстойлівага развіцця планеты

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванне глабальнага пацяплення, устараненне няроўнасці паміж дзяржавамі і людзьмі, забеспячэнне правоў жанчын і пераразмеркаванне фінансавых сродкаў - першачарговыя крокі, якія неабходна прыняць для дасягнення ўстойлівага развіцця планеты. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у інтэрв'ю ТАСС на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму (ПМЭФ).

"Я вельмі дакладна абазначыў сваю пазіцыю, якая заключаецца ў тым, што, у прыватнасці, змяненне клімату ўяўляе сабой сур'ёзную пагрозу для нас усіх і што мы недастаткова аператыўна дзейнічаем, каб ёй процістаяць", - сказаў кіраўнік сусветнай арганізацыі, нагадаўшы, што для вырашэння праблемы застаецца ўсё менш часу.

"Мы прайграём гэту гонку", - лічыць ён. "Але тыя ж эксперты сведчаць, што дабіцца абмежавання глабальнага пацяплення паказчыкам 1,5°C да канца бягучага стагоддзя ўсё яшчэ магчыма, калі мы прымем рашучыя меры. Такім чынам, я маю намер і далей дабівацца прыняцця такіх мер", - паабяцаў Антоніу Гутэрыш.

Акрамя гэтага, "неабходна пераадолець усё большую няроўнасць як паміж дзяржавамі, так і ўнутры іх, паколькі наяўнасць няўроўнасці вядзе да змяншэння даверу і ўзмацняе пачуццё несправядлівасці", прадоўжыў генеральны сакратар ААН. "Глабалізацыя дала магчымасць многім людзям выбрацца з беднасці, аднак гэты працэс не з'яўляецца аднолькава выгадным для ўсіх: у першую чаргу за яго расплачваюцца маламаёмныя і слабаабароненыя слаі насельніцтва", - канстатаваў ён.

"Акрамя таго, з-за росту насельніцтва і тэмпаў урбанізацыі ў краінах "глабальнага Поўдня" патрэбнасці ў сферы інфраструктурнага і энергетычнага забеспячэння прадоўжаць расці вялікімі тэмпамі", - адзначыў Антоніу Гутэрыш. Паводле яго слоў, амаль 60 працэнтаў гарадскіх кварталаў, якія плануецца ўзвесці да 2030 года, яшчэ трэба пабудаваць. Генсакратар ААН таксама ўказаў на неабходнасць зрабіць больш для забеспячэння правоў жанчын і дзяўчынак. "Нам пакуль не ўдалося дасягнуць усіх намечаных мэт, больш таго, нашы намаганні часта натыкаюцца на супраціўленне, а ў некаторых выпадках мы назіраем рост гендарнай няроўнасці", - дадаў ён.

Нарэшце, трэба "пераразмеркаваць існуючыя фінансавыя сродкі з улікам задач у галіне ўстойлівага развіцця і забяспечыць паступленне трыльёнаў, неабходных для рэалізацыі парадку дня на перыяд да 2030 года", адзначыў Антоніу Гутэрыш. "Я буду і ў далейшым падтрымліваць дзеянні ў гэтым напрамку", - сказаў на заканчэнне генеральны сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі