Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 верасня 2018, 17:18

Генпракуроры краін СНД і ШАС абмеркавалі ў Душанбэ сумесную барацьбу са злачыннасцю

20 верасня, Душанбэ /БЕЛТА - Ховар/. Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон абмеркаваў на сустрэчы з генеральнымі пракурорамі краін - членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) пытанні сумеснай барацьбы са злачыннасцю.

Былі разгледжаны пытанні сумеснай барацьбы з транснацыянальнай і арганізаванай злачыннасцю, важнейшыя пагрозы сучаснаму свету, такія як тэрарызм, радыкалізм, экстрэмізм, а таксама праблемы бяспекі сусветнага і рэгіянальнага ўзроўняў.

Выказана заклапочанасць у сувязі з ускладненнем палітычнай сітуацыі ў шэрагу краін, ахопленых войнамі, згубнымі наступствамі палітычных рознагалоссяў і гібеллю мірных грамадзян у гэтых дзяржавах, а сумесная інтэграцыя краін - членаў СНД і ШАС была названа важным крокам для забеспячэння бяспекі на тэрыторыі дзяржаў.

Асаблівая ўвага ўдзелена ключавой ролі Антытэрарыстычнага цэнтра СНД, Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры ШАС і Міжнароднай асацыяцыі пракурораў у напрамку сумеснай барацьбы супраць небяспекі і пагроз сучаснаму свету.

Іншымі важнымі пытаннямі былі прадухіленне незаконнага абароту наркотыкаў і зброі, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, барацьба з кібернетычнай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі для грамадства з'явамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі