3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новым 2025 годзе работа Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) будзе накіравана на садзейнічанне міру, бяспецы і развіццю. Аб гэтым РІА Навіны заявіў генеральны сакратар ШАС Нурлан Ермекбаеў.
Нурлан Ермекбаеў, які ўступіў на пасаду з 1 студзеня 2025 года, адзначыў, што на ім асабіста ляжыць задача па наладжванні работы і павышэнні эфектыўнасці сакратарыята ШАС.
"У цэлым работа ШАС у 2025 годзе будзе накіравана на тое, каб садзейнічаць міру, бяспецы і развіццю на прасторы ШАС. І асабіста мая задача як генеральнага сакратара арганізацыі заключаецца ў тым, каб наладзіць і ўмацаваць, павысіць эфектыўнасць работы сакратарыята ШАС як асноўнага выканаўчага органа і садзейнічаць дзяржавам-членам у дасягненні мэт і ў вырашэнні задач, якія яны ставяць перад арганізацыяй", - сказаў генеральны сакратар.
Ён таксама адзначыў, што важная задача ў тым, каб работа ў рамках ШАС мела практычную і адчувальную карысць для народаў краін, якія ўваходзяць у склад арганізацыі.-0-