Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 мая 2020, 09:10

Генеральны сакратар ААН заклікаў урады ўдзяліць увагу мерам псіхалагічнай падтрымкі грамадзян

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урады краін павінны павялічыць фінансаванне службаў псіхалагічнай дапамогі, паколькі патрэбнасць у іх значна павялічылася. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у сераду на прэзентацыі даклада аб падтрыманні псіхалагічнага здароўя людзей у час пандэміі, паведамляе ТАСС.

Генеральны сакратар адзначыў, што сама пагроза захворвання, выпадкі смерці блізкіх людзей, неабходнасць заставацца дома сталі цяжкім псіхалагічным выпрабаваннем для многіх людзей па ўсім свеце. "Службы псіхалагічнай дапамогі павінны быць важным складнікам мер урада ў час пандэміі COVID-19, - адзначыў генеральны сакратар. - Гэтыя службы павінны быць пашыраны і павінны атрымліваць паўнацэннае фінансаванне".

Ён звярнуў увагу, што каранцінныя меры могуць асабліва цяжка паўплываць на тых, у каго ўжо назіраліся псіхалагічныя адхіленні. "Іх правы і чалавечая годнасць павінны быць абаронены", - падкрэсліў Антоніу Гутэрыш.

Генеральны сакратар таксама выказаў надзею, што, па меры таго як краіны будуць аднаўляцца пасля пандэміі, псіхалагічная дапамога будзе ўключана ў агульныя праграмы аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі