Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2022, 14:19

Генеральны сакратар ААН: перамір'е ва Украіне пакуль немагчыма

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш не бачыць цяпер якіх-небудзь магчымасцей для заключэння міру ва Украіне, паведамляе ТАСС.

"Не праглядаецца магчымасць для заключэння міру або ўсеагульнага перамір'я", - заявіў кіраўнік сусветнай арганізацыі.

Ён таксама адзначыў, што ў гэты момант трэба сканцэнтраваць увагу на дапамозе цывільнаму насельніцтву і эвакуацыі людзей з раёнаў ваенных дзеянняў.

Кіраўнік ААН таксама закрануў тэму харчовага крызісу ў свеце. У сувязі з гэтым ён заявіў, што харчовыя тавары расійскай і ўкраінскай вытворчасці неабходна вярнуць на сусветны рынак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі