Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 кастрычніка 2021, 09:57

Генеральны сакратар ААН: няроўнасць у размеркаванні вакцын вядзе да з'яўлення новых штамаў каранавіруса

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш лічыць, што нераўнамернае размеркаванне вакцын ад каранавіруса ў свеце прыводзіць да з'яўлення яго новых штамаў. Аб гэтым генеральны сакратар ААН напісаў у сваім Twitter, паведамляе ТАСС.

"Няроўнасць у размеркаванні вакцын дае магчымасць развівацца і разрастацца новым варыянтам COVID-19, асуджаючы свет на яшчэ большыя ахвяры і працягваючы эканамічны спад", - лічыць Антоніу Гутэрыш. Паводле яго слоў, "без скаардынаванага і роўнага падыходу не будзе ўстойлівага скарачэння колькасці выпадкаў інфіцыравання ні ў адной краіне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі