Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 снежня 2021, 17:04

"Газпрам": запасы газу ва Украіне апусціліся да гістарычнага мінімуму

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запасы газу ў падземных сховішчах Украіны на 24 снежня знізіліся да гістарычнага мінімуму для гэтага часу, на 1 млрд куб.м менш, чым на пачатак запампоўвання, гаворыцца ў паведамленні "Газпрама" ў афіцыйным Telegram-канале, пішуць РІА Навіны.

"Украіна з 24 снежня ўвайшла ў зону гістарычнага мінімуму па запасах газу ў ПСГ - 14,37 млрд куб.м, гэта на 9,9 млрд куб.м ніжэй за паказчык мінулага года і ўжо на 1 млрд куб.м менш, чым на пачатак запампоўвання ў красавіку бягучага года", - паведамляе кампанія.

Запасы газу ва ўкраінскіх сховішчах, паводле даных "Аператара ГТС Украіны" на 25 снежня, складаюць 14,26 млрд куб.м.

А аб'ём актыўнага газу ў еўрапейскіх ПСГ на 24 снежня, згодна з Gas Infrastructure Europe, на 21,1 млрд куб.м меншы за мінулагодні ўзровень. Адабрана 43,1 працэнта ад аб'ёму газу, запампаванага ў бягучым годзе, таксама ўдакладняе кампанія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі