Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2022, 17:52

"Газпрам" пацвердзіў забарону на выкарыстанне польскага ўчастка "Ямал - Еўропа"

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Газпрам" не можа выкарыстоўваць польскі ўчастак газаправода "Ямал - Еўропа" з-за санкцый РФ, уведзеных супраць шэрага замежных энергакампаній. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Афіцыйны прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў растлумачыў, што пастановай урада РФ ад 11 мая ўстаноўлена забарона на здзелкі на карысць асоб, якія падпалі пад санкцыі. Гэта азначае, што "Газпрам" не можа выкарыстоўваць для транспарціроўкі газу з Расіі прыналежны кампаніі EuRoPol GAZ газаправод.

Кампанія EuRoPol GAZ - сумеснае прадпрыемства "Газпрама" і польскай PGNiG, якая валодае польскім участкам газаправода "Ямал - Еўропа". Адзначаецца, што польскі бок неаднаразова парушаў правы "Газпрама" як акцыянера EuRoPol GAZ. У канцы красавіка кампанія PGNiG унесла "Газпрам" у санкцыйны спіс, такім чынам блакіраваўшы для расійскага боку магчымасць ажыццяўляць правы па акцыях і іншых каштоўных паперах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі