Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 ліпеня 2018, 14:28

Гарады ЧС-2018 па футболе наведалі звыш 3 млн іншаземцаў

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў расказаў, што гарады правядзення матчаў ЧС-2018 па футболе ў РФ наведалі звыш 3 млн іншаземцаў. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Паводле папярэдніх ацэнак, гарады, у якіх праходзілі матчы чэмпіянату, сумарна прынялі больш за 3 млн замежных турыстаў", - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

Расійскі прэм'ер адзначыў, што колькасць замежных турыстаў у час цяперашняга чэмпіянату удвая большая, чым у час Алімпіяды ў Сочы ў 2014 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі