Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 мая 2020, 10:57

Фудзіяма гэтым летам будзе закрыта для альпіністаў

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Альпінісцкі сезон на самай высокай у Японіі гары Фудзіяма ў гэтым годзе адменены ў сувязі з намаганнямі па стрымліванні распаўсюджвання COVID-19. Аб гэтым паведамляе японская тэлерадыёкампанія NHK.

Улады прэфектуры Сідзуока паведамілі 18 мая, што горныя сцежкі, якія вядуць да вяршыні, застануцца закрытымі ўсё лета. У распараджэнні прэфектуры Сідзуока знаходзяцца тры з чатырох сцежак, якія вядуць да вяршыні. Раней аналагічнае рашэнне прынялі ўлады прэфектуры Яманасі. Гара Фудзіяма стаіць на мяжы прэфектур Сідзуока і Яманасі, у якіх на мінулым тыдні быў адменены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Гара Фудзіяма вышынёй 3776 м прыцягвае сотні тысяч альпіністаў і турыстаў у двухмесячны сезон узыходжання, які ў гэтым годзе павінен быў пачацца 10 ліпеня. Домікі для альпіністаў і станцыі аказання першай дапамогі таксама будуць закрыты.

Паводле апошніх даных, у Японіі пацверджана 16367 выпадкаў COVID-19, з моманту ўспышкі памерлі 768 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі