Фота djilp.org
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брытанскія ўлады пашыраюць пералік патрабаванняў да Еўрасаюза на перагаворах у мэтах заключэння пагаднення аб партнёрстве ў галіне бяспекі і абароны, што плануецца падпісаць на саміце ЕС - Вялікабрытанія 19 мая. Аб гэтым паведаміла газета Financial Times (FT) са спасылкай на крыніцы ў ЕС, інфармуе ТАСС.
Паводле даных выдання, "важныя дэталі яшчэ трэба будзе ўзгадніць, і ў бліжэйшыя дні чакаюцца напружаныя дыскусіі". У першую чаргу размова ідзе пра гарантыі права рыбалавецкіх суднаў супольніцтва весці промысел у брытанскіх водах, а таксама аб узгадненні гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй і пашырэнні правоў моладзі ЕС прыязджаць у Вяликабрытанію на вучобу і работу.
Высокапастаўлены дыпламат ЕС адзначыў, што ў цэлым абодва бакі "настроены добразычліва". Ён таксама адзначыў, што "ідэя аб вяртанні Вялікабрытаніі на кантынент вельмі папулярна". Аднак сітуацыя "на перагаворах горшая, чым тыдзень таму", канстатаваў другі еўрапейскі дыпламат. "Чым бліжэйшы тэрмін (падпісання дакумента. - Заўвага БЕЛТА), тым больш просяць брытанцы - гэта непрадуктыўная дынаміка", - падкрэсліў ён.
Раней паведамлялася, што ЕС упершыню пасля завяршэння перагавораў аб Brexit (выхадзе Брытаніі з супольніцтва) вырашыў запатрабаваць ад Злучанага Каралеўства прызнаць юрысдыкцыю Еўрапейскага суда, а таксама гарантаваць права рыбалавецкіх суднаў супольніцтва весці промысел у брытанскіх водах. У аб'яднанні таксама заявілі аб гатоўнасці адмяніць пагранічныя меры санітарнага і фітасанітарнага кантролю, якія перашкаджаюць брытанскаму харчоваму экспарту, аднак толькі ў выпадку поўнай гарманізацыі брытанскага заканадаўства ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання з еўрапейскім.
Вялікабрытанія выйшла з ЕС па выніках рэферэндуму 2016 года. На ім брытанцы з невялікай перавагай выказаліся за выхад з супольніцтва.-0-