Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2020, 16:40

ФСБ РФ прадухіліла тэракт у Башкортастане

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхар Нафтакамска ў Башкортастане затрыманы за спробу падпаліць будынак мясцовай адміністрацыі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ўпраўлення ФСБ РФ па рэгіёне.

"Супрацоўнікамі УФСБ Расіі па Рэспубліцы Башкортастан выкрыты намеры жыхара Нафтакамска ўчыніць тэрарыстычны акт шляхам падпалу будынка адміністрацыі гарадской акругі пры дапамозе самаробнага запальнага ўстройства", - сказана ў паведамленні.

Зламыснік хацеў дэстабілізаваць работу органаў дзяржаўнай улады і ў інтэрнэце заклікаў да пратэстаў супраць дзеючага канстытуцыйнага ладу. Мужчыну затрымалі.

Узбуджаны крымінальныя справы па артыкулах аб тэрарыстычным акце і публічных закліках да ўчынення тэрарыстычнай дзейнасці. "Цяпер затрыманы даў паказанні, па месцы яго жыхарства канфіскаваны камп'ютар і сродкі сувязі, якія змяшчаюць інфармацыю аб падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акта, а таксама відэазапісы вырабу і папярэдніх выпрабаванняў запальных сумесе й", - дадалі ў УФСБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі