Фота ТАСС
1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Затрыманыя напярэдадні ў Дагестане члены тэрарыстычнай ячэйкі з ліку замежных грамадзян фінансавалі і забяспечвалі зброяй тэрарыстаў, якія ўчынілі атаку на падмаскоўны "Крокус Сіці Хол", паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.
Акрамя таго, паводле даных ФСБ, затрыманыя рыхтавалі тэракт у месцах масавага знаходжання людзей у Каспійску.
Адзначаецца, што ў Дагестане яны правялі разведку мясцовасці, вырабілі самаробнае выбуховае ўстройства, а таксама набылі аўтаматычную зброю. Адразу пасля ўчынення злачынства планавалі выехаць за межы РФ.

Раней Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі паведаміў, што ў ноч на 31 сакавіка ў Махачкале і Каспійску спецназ ФСБ блакіраваў узброеных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Пад раніцу былі затрыманы тры баевікі, у якіх знойдзена аўтаматычная зброя, боепрыпасы і гатовае для прымянення самаробнае выбуховае ўстройства.-0-