Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 красавіка 2021, 14:55

ФСБ прадухіліла падрыхтоўку тэракта ў Цвярской вобласці

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ФСБ Расіі прадухіліла падрыхтоўку тэракта ў Цвярской вобласці, паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязей ФСБ.

"Федэральнай службай бяспекі ў Цвярской вобласці прадухілена падрыхтоўка тэрарыстычнага акта, які планаваўся членам забароненай у Расійскай Федэрацыі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" на адным з аб'ектаў паліўна-энергетычнага комплексу", - паведамілі ў цэнтры.

"Пры затрыманні злачынец аказаў узброенае супраціўленне і агнём у адказ быў нейтралізаваны сіламі спецыяльных падраздзяленняў ФСБ Расіі. Супрацоўнікі органаў бяспекі і насельніцтва не пацярпелі", - адзначылі ў ФСБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі