ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 9 мая 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 сакавіка 2021, 19:42

Францыя прыпыніла выкарыстанне вакцыны AstraZeneca

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Францыі прыпынілі выкарыстанне вакцыны вытворчасці брытанска-шведскай кампаніі AstraZeneca і Оксфардскага ўніверсітэта ў чаканні рашэння Еўрапейскага агенцтва па лекавых сродках (EMA). Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона падчас прэс-канферэнцыі па выніках франка-іспанскага саміту ў Мантабане.

"Па рэкамендацыі міністра аховы здароўя Францыі Аліўе Верана прынята рашэнне аб прыпыненні выкарыстання вакцыны AstraZeneca. Мы чакаем, што заўтра ў другой палове дня EMA апублікуе заключэнне адносна гэтага прэпарата", - сказаў Эмануэль Макрон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі