Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Францыя правядзе міжнародны конкурс архітэктараў для аднаўлення Нотр-Дама

У свеце 17.04.2019 | 16:31
Фота BFM
Фота BFM

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя збіраецца правесці міжнародны конкурс архітэктараў для аднаўлення шпіля сабора Нотр-Дам-дэ-Пары, які пацярпеў у час пажару 15 красавіка, паведамляе французскі тэлеканал BFM.

Пытанне рэканструкцыі сабора разглядалася сёння на пасяджэнні ўрада Францыі. Паводле слоў прэм'ер-міністра Эдуарда Філіпа, конкурс арганізуецца з мэтай стварэння новага шпіля, які будзе адаптаваны да выклікаў нашага часу.

Эдуард Філіп таксама падзякаваў парыжскім пажарным, якія ўдзельнічалі ў тушэнні агню, назваўшы кожнага з іх героем.

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што сабор Парыжскай Божай Маці павінен быць адноўлены на працягу пяці гадоў. Чакаецца, што ў бліжэйшы час урад прапануе законапраект аб рэканструкцыі храма. Дакумент будзе прадугледжваць стварэнне дзяржаўнай установы, якая зоймецца пытаннямі фінансавання, збору ахвяраванняў і выканання аднаўленчых работ.

Пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары пачаўся 15 красавіка прыблізна ў 18.50 па мясцовым часе. Узгаранне адбылося на верхніх узроўнях будынка. Паводле папярэдняй інфармацыі, ачаг мог знаходзіцца на будаўнічых рыштаваннях. У выніку пажару абвалілася верхняя частка шпіля, гадзіннік сабора і большая частка даху.

Прычыны інцыдэнту высвятляюцца. Пракуратура лічыць, што пажар не быў выкліканы наўмыснымі дзеяннямі. Сярод версій - замыканне ў электраправодцы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем аптэчку ў водпуск Што можа спатрэбіцца ў падарожжы турысту: антысептык, сродак ад алергіі, абязбольвальны і гарачкапаніжальны сродак, процідыярэйны сродак і інш.