Сцяг Пятніца, 24 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лістапада 2015, 18:14

Францыя і Вялікабрытанія аб'ядноўваюцца ў барацьбе з ІД

23 лістапада, Парыж /БЕЛТА - ТАСС/. Спецслужбы Вялікабрытаніі і Францыі будуць весці абмен інфармацыяй для барацьбы з тэрарыстычнай пагрозай. Аб гэтым сёння ў Парыжы заявіў прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Дэвід Кэмеран пасля перагавораў з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам.

"Мы дамовіліся павысіць узаемадзеянне па пытанні абмену інфармацыяй з Францыяй і нашымі еўрапейскімі партнёрамі", - сказаў Дэвід Кэмеран.

Таксама стала вядома, што Францыя мае намер нарошчваць паветраныя ўдары па групоўцы "Ісламская дзяржава" (ІД) у Сірыі. Аб гэтым паведаміў сёння прэзідэнт Франсуа Аланд па выніках перагавораў з Дэвідам Кэмеранам.

Ён нагадаў, што да берагоў Сірыі прыбыў французскі авіяносец "Шарль дэ Голь". На борце авіяносца знаходзіцца 18 самалётаў "Рафаль" і 8 самалётаў "Супер-этандар", іншая баявая і разведвальная авіяцыйная тэхніка. Раней у рэгіёне дзейнічалі 12 самалётаў французскіх ВПС (6 "Міраж-2000" і 6 "Рафаль"), дыслацыраваныя на базе ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. "Мэта міжнароднай супольнасці - знішчэнне ІД", - заявіў францускі лідар.

У сваю чаргу кіраўнік брытанскага ўрада Дэвід Кэмеран заявіў, што Вялікабрытанія павінна далучыцца да паветраных удараў па "Ісламскай дзяржаве". Брытанскі прэм'ер запэўніў, што афіцыйны Лондан падтрымлівае намаганні Парыжа ў барацьбе супраць ісламістаў і ўдары Францыі па пазіцыях ІД у Сірыі. "Я перакананы, што Вялікабрытанія павінна зрабіць тое ж самае", - заявіў Дэвід Кэмеран. Ён паведаміў, што ў сярэдзіне тыдня прадставіць план дзеянняў на Блізкім Усходзе ў парламенце Вялікабрытаніі.

Дэвід Кэмеран дадаў, што Вялікабрытанія прадаставіла ў распараджэнне Францыі сваю ваенную базу на Кіпры для барацьбы з тэрарыстамі ІД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі