Роберт Фіца. Фота АР
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер Славакіі Роберт Фіца запрасіў Уладзіміра Зяленскага на перагаворы ў сувязі са спыненнем Украінай транзіту расійскага газу. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
"Дазвольце мне як вышэйшаму прадстаўніку славацкай выканаўчай улады запрасіць вас на сустрэчу, пажадана як мага хутчэй. Сустрэча можа адбыцца на славацкай тэрыторыі паблізу дзяржаўнай граніцы Славакіі з Украінай. Такая сустрэча створыць добрыя ўмовы для адкрытага абмеркавання пытанняў паставак газу ў Славакію і іншыя краіны праз тэрыторыю Украіны", - напісаў Фіца на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.
1 студзеня транзіт газу з РФ у Еўропу праз тэрыторыю Украіны быў поўнасцю спынены з-за адмовы Кіева прадаўжаць пагадненне. Пазней Фіца заявіў аб зрыве кансультацый краін ЕС па газе, якія планаваліся на 7 студзеня, з-за адсутнасці ўкраінскай дэлегацыі. 9 студзеня прэм'ер-міністр Славакіі прыгразіў прыняць жорсткія меры супраць Украіны, калі праблемы з транзітам газу не будуць вырашаны.-0-