Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 красавіка 2022, 10:01

Фермеры ў Эквадоры пратэстуюць з-за немагчымасці пастаўляць бананы ў Расію

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эквадорскія фермеры з правінцый Гуаяс, Лос-Рыяс і Эль-Ора, дзе вырошчваецца асноўная частка ўраджаю бананаў, заблакіравалі дарогі, патрабуючы ад урада падтрымаць галіну ў сувязі з немагчымасцю паставак у Расію, паведамляе ТАСС.

"Мы хочам, каб урад выкупіў бананы, якія засталіся ў сувязі з немагчымасцю экспарту ў Расію, гэта можна зрабіць за кошт сродкаў Мінфіна", - заявіў Гільерма Салана, прэзідэнт Асацыяцыі вытворцаў бананаў Эль-Ора.

Патрабаванні пратэстуючых перададзены ў Кіта. Пасля атрымання адказу дарожны рух можа быць разблакіраваны.

Аграрыі скардзяцца на бядотнае становішча, выкліканае немагчымасцю экспартаваць сваю прадукцыю ў Расію і адсутнасцю сродкаў для забеспячэння работы плантацый і аплаты працы персаналу. "Мы пяць тыдняў не маглі экспартаваць і прадаваць фрукты, людзі засталіся без работы", - расказаў адзін з лідараў пратэсту Мігель Гуанакіса.

Паводле даных Асацыяцыі экспарцёраў бананаў Эквадора, з пачатку канфлікту ва Украіне Эквадор скараціў удвая экспарт бананаў у параўнанні з паказчыкамі 2021 года. Аб'ём паставак у РФ скараціўся на 17,64 працэнта, ва Украіну - амаль удвая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі