Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лютага 2021, 10:43

Facebook будзе выключаць з кантэнту несапраўдныя звесткі аб вакцынацыі ад COVID-19

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльная сетка Facebook уводзіць новыя правілы, згодна з якімі мадэратары будуць выключаць з кантэнту інфармацыю аб вакцынацыі ад каранавіруса, якую палічаць несапраўднай або калі яна супярэчыць афіцыйным даным органаў аховы здароўя. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйную заяву кампаніі.

"Па выніках кансультацый з вядучымі медыцынскімі арганізацыямі, уключаючы Сусветную арганізацыю аховы здароўя, мы пашыраем спіс ілжывых сцверджанняў, якія адносяцца да каранавіруса і вакцын. У яго ўвойдуць сцверджанні, што каранавірус быў створаны чалавекам або з'явіўся дзякуючы чалавеку, што вакцыны нефектыўныя, што больш бяспечна перахварэць, чым прышчэплівацца, а таксама што вакцыны небяспечныя, ядавітыя або могуць выклікаць аўтызм", - гаворыцца ў заяве.

Узмоцненая мадэрацыя стане часткай новай кампаніі Facebook па барацьбе з пандэміяй. Сацыяльная сетка будзе прадастаўляць інфармацыю аб інфекцыі са спасылкамі на рэсурсы органаў аховы здароўя і расказваць, як і дзе можна запісацца на прышчэпку. Спачатку такі сэрвіс будзе запушчаны ў ЗША, але пасля кампанія плануе распаўсюдзіць яго і на іншыя краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі