Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 мая 2022, 09:07

Еўрасаюз узгадніў частковае эмбарга на імпарт нафты з Расіі

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза ўзгаднілі частковае эмбарга на імпарт расійскай нафты. Такую заяву зрабіў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль у Бруселі, дзе праходзіць пазапланавы саміт ЕС па Украіне, паведамляе ТАСС.

"Пагадненне аб забароне экспарту расійскай нафты ў ЕС. Яна пакрывае больш за дзве трэці імпарту нафты з Расіі, скарачаючы вялікую крыніцу фінансавання яе ваеннай машыны. Максімальны націск на Расію з мэтай спынення вайны", - напісаў Шарль Мішэль у сваім Twitter.

Паводле яго інфармацыі, узгоднены кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза шосты пакет санкцый супраць Расіі ўключае і іншыя меры. У прыватнасці, адключэнне Ашчадбанка ад міжнароднай сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў SWIFT і забарону на вяшчанне ў ЕС яшчэ трох расійскіх дзяржаўных СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі