Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 верасня 2018, 19:58

Еўрасаюз скліча экстранны саміт па Brexit 17-18 лістапада

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск скліча 17-18 лістапада экстранны саміт ЕС, які будзе прысвечаны перагаворам аб выхадзе Вялікабрытаніі са складу супольніцтва (Brexit). Аб гэтым паведамляе Euronews.

Увечары 19 верасня прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй выступіла перад кіраўнікамі дзяржаў - членаў Еўрасаюза, назваўшы прапанову Бруселя непрымальнай. Яна заявіла, што імкнуцца да кампрамісу павінны абодва бакі, а таксама выключыла магчымасць правядзення другога рэферэндуму.

Афіцыйныя перагаворы паміж Лонданам і Бруселем аб умовах, на якіх Вялікабрытанія выйдзе з ЕС, пачаліся летам 2017 года. Яны павінны завяршыцца да лістапада 2018 года. Сам Brexit будзе ажыццёўлены 29 сакавіка 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі